31.05.2020

ЯК КРЭЎСКІЯ З РОЗНЫМІ ПОШАСЦЯМІ ЗМАГАЛІСЯ

Камень-абярэг у Крэве. Фота Сяргея Гапона
Тэма каронавіруса нам усім ужо даўно надакучыла. Тым не менш, хвароба гэтая пакідаць нас быццам бы пакуль не збіраецца, і таму назва яе яшчэ доўгі час не будзе сыходзіць з языка ў жыхароў планеты. Я не стану дзяліцца нейкімі сваімі асабістымі меркаваннямі пра сённяшнюю праблему, гляну лепш на яе з пункту гледжання краязнаўцы – раскажу на прыкладзе Крэва, як нашым продкам даводзілася сутыкацца з падобнай бядой у мінулым і як яны з ёй спрабавалі змагацца.

08.05.2020

КРЭВА - КРЫЎСК. ВЫРАТАВАЛЬНАЯ МІСІЯ


Спрабуючы стварыць уяўную рэканструкцыю падзеі, пра якую збіраюся зараз распавесці, я сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі: розныя людзі крыху па-рознаму апісвалі тое, што тады адбылося. Гэта і не дзіўна – часта нават сённяшнія навіны падаюцца рознымі крыніцамі па-рознаму. А з таго часу прайшло ўжо каля васьмі дзясяткаў гадоў. Таму не будзем спрачацца наконт дэталей. Важна, каб была перададзена сутнасць.

11.11.2019

06.08.2019

ЗБІРАЕМ ДА КУЧЫ. МАТЭРЫЯЛЫ ПРА КРЭВА ЗА ЧЭРВЕНЬ-ЛІПЕНЬ 2019 Г.



У рэйтынгу папулярнасці сярод матэрыялаў пра Крэва і ваколіцы за гэтыя два летнія месяцы была тэма чарговага археалагічнага сезона на крэўскім гарадзішчы. А незадоўга да раскопак адбылася прэзентацыя другога нумара гісторыка-краязнаўчага альманаха “Kreva inkognita”. Пра што гэты нумар – можна прачытаць у наступных публікацыях:

08.07.2019

СЦІПЛЫЯ "ФОТАЗОНЫ" КРЭЎСКІХ ФАТОГРАФАЎ


Кожны з нас хацеў бы бачыць сябе і сваё жыццё лепшым, чым гэта ёсць у рэчаіснасці. Таму не дзіўна, што фатаграфуючыся, людзі часта імкнуцца падаць і сябе, і тое, што іх акружае, у крыху прыхарошаным выглядзе. Цяпер усё проста: пры дапамозе фоташопа любы жадаючы можа зрабіць з сябе кіназорку і размясціць сваё адлюстраванне на фоне самых шыкоўных інтэр’ераў і фантастычных пейзажаў. Раней у арсенале фатографаў таксама існавалі свае сакрэты, як дагадзіць кліентам і даволі сціплую рэальнасць пераўтварыць на здымку ў прыгожую ілюзію.

01.07.2019

КРЭЎСКІЯ ТАПОНІМЫ НА НЯМЕЦКАЙ СХЕМЕ БАЯВЫХ ПАЗІЦЫЙ

Фрагмент схемы баявых пазіцый ля Крэва часоў І сусветнай вайны
У маім распараджэнні маецца нямецкая схема размяшчэння баявых пазіцый у Крэве і ваколіцах часоў І сусветнай вайны. Знаходзіцца яна ў выдадзенай немцамі гісторыі аднаго з палкоў, які вайной стаяў тут (копію кнігі падараваў мне Манфрэд Бергер, дзядуля якога некалі ваяваў і загінуў у нашай мясцовасці). На схеме акрамя штучна створаных немцамі назваў некаторых прыродных, а таксама ўсіх узведзеных імі самімі ваенна-інжынерных аб’ектаў падаваліся і мясцовыя найменні лясоў, пагоркаў, урочышчаў. У шэрагу выпадкаў яны былі перакладзены на нямецкую мову. Пры ўважлівым вывучэнні схемы я знайшоў некалькі аб’ектаў, якія да гэтага часу захавалі свае назвы. Знайшліся і такія, што страцілі свае найменні або называюцца цяпер зусім па-іншаму. Пра многія з апошніх я чуў ад старажылаў або чытаў у запісках крэўскага краязнаўцы Пятра Грынкевіча.